21 лютага - Дзень Роднай мовы.
Выйшла кніга «Беларускамоўныя» – гэта збор практычных парадаў, прызначаны для тых, хто хоча загаварыць па-беларуску.
• Калі ты апошні раз чуў беларускую мову яшчэ ў школе.
• Або рашуча настроены змяніць нешта ў жыцці.
• Хочаш пачаць размаўляць па-беларуску, але не ведаеш, з чаго пачаць.
• Адчуваеш павагу да сваёй краіны і мовы.
• Вырашыў, што менавіта сёння той дзень, калі варта зрабіць крок да беларускай мовы.
Кніга прапануе абраць адзін з чатырох варыянтаў паводзінаў: ад мінімуму да максімуму. І пакрыху ўключаць беларускую мову ў сваё жыццё.
«Беларускамоўныя» дапамогуць пераадолець псіхалагічны бар’ер, падкажуць, дзе знайсці аднадумцаў, неабходныя лічбавыя і папяровыя рэсурсы, а таксама распавядуць асабістыя гісторыі людзей, якія ўжо пачалі размаўляць па-беларуску.
Аўтар кнігі, @a_sneh: «Гэтая кніга – твой першы крок да беларускай мовы, набор лайфхакаў і парадаў. Адна невялічкая кніга можа наблізіць да беларускай мовы не аднаго чалавека. Проста варта прачытаць і перадаць далей, сваім блізкім і знаёмым».